ТВАРОЖНІК
Дэсертная запяканка з тварагу мае доўгую гісторыю, а яе шматлікія мясцовыя варыянты вядомы дзясяткам народаў амаль на ўсіх кантынентах. Ідэя запякаць тварог (ці блізкія да яго выгляды мяккага сыру) змяшанага з яйкамі, маслам, мукой, мёдам ці цукрам у пячы, каб атрымаць салодкі дэсерт – вельмі старая, вядомая яшчэ з антычнасці.
Рэцэпт гарадзенскага тварожнага пірага (сэрника), апісаны ў папулярнай у Польшчы кнізе айца Яна Грандэ (ордэн баніфратраў) «Рэцэпты ойца Грандэ для здаровага жыцця». Забыты даваенны гарадзенскі сэрнік, густ якога з бесклапотнага дзяцінства запомніўся айцу Яну, з дражджавога цеста з цвёрдай скарыначкай у адрозненне ад пясочнага цеста, якое пануе ў сучасных сырніках.
Гарадзенскі тварожны пірог (Гарадзенскі сэрнік)
Цеста:
-
25 г дрожджаў
-
300 г мукі вышэйшага гатунку
-
200 г масла
-
2 яйкі
-
1 лыжка цукру
-
ванільны цукар
-
соль
Прыгатаванне:
Зачыніць дрожджы на цёплай вадзе (2–3 лыжкі), дадаць цукар і 2 лыжкі мукі. Парэзаць масла з перасеенай мукой, дадаць яйкі. Вымешаць з ванільным цукрам і зачыненымі дрожджамі. Паставіць цеста ў лядоўню.
Тварог:
500 г творага размяць відэльцам і дадаць 2 жаўткі, ванільны цукар, разынкі. Усё перамяшаць.
Прыгатаванне:
Цеста выкласці пластом і выпякаць да залацістага колеру. Пасля яго трохі астудзіць і абмазаць яго верх бялком, накласці тварожную масу і зноў абмазаць бялком. Выпякаць да гатоўнасці (залацісты колер) пры тэмпературы 180 градусаў. Упрыгожыць.
