ЛАМАНЦЫ
Невялічкае печыва, часам з прэснага, часам з кіслага цеста,
якое елі з макавым малаком і мёдам.
Ламанцы — дэсерт, які рабілі на Вялікдзень, ляпешкі з прэснага
цеста (з мукі і воды ), іх ламаюць на кавалкі (адсюль і назва )
уздоўж ліній, папярэдне праведзеных на пласце цеста нажом, і
перемешваць з макам і цукрам.
Прэсныя і цвёрдыя ламанцы, якім смак дадаваў толькі мак і мёд,
відаць, былі пачатковай формай стравы, намякаючы на аблаткі,
або гостыю — рытуальныя праснакі, якія хрысціянскія вернікі
спажываюць падчас камуніі (прычасця).
Макавае малако
Складнікі: 400 г маку, 1/2 шклянкі мёду (цукру).
Спосаб прыгатавання: насыпаць мак у місу, заліць кіпнем, перамяшаць і пакінуць на 15 хвілін. Зліць ваду і зноў заліць кіпнем, перамяшаць і пакінуць на 30 хвілін, зноў зліць. 2-3 разы перамалоць у кухонным камбайне, ужываючы вельмі вострыя нажы, пакуль макавая маса не набудзе крыху белаваты колер ад соку. Закіпяціць 1,5 літра вады і заліць мак, дабавіць мёд або цукар і пакінуць у халодным месцы (можна таксама дадаць молатыя міндаль, разынкі і г.д.).
Ламанцы-праснакі з макавым малаком
(6-8 порцый)
Складнікі: 1 ст. лыжка цукру, 1 шклянка мукі, 2 лыжачкі алею, соль.
Спосаб прыгатавання: замясіць крутое цеста: развесці цукар у 1/4 шклянкі цеплаватай вады, змяшаць з мукой, алеем, дадаць солі, замясіць, дабаўляючы цеплаватай вады, калі трэба. Раскачаць у квадратны пласт каля 1 см таўшчынёй. Выкласці на пасыпаную мукой бляху, нарэзаць нажом на паверхні лініі падзелу на 4-сантыметровыя квадраты або ромбы. Запячы (ці падсушыць) у духоўцы пры 1600С, каб цеста набыло залаціста-карычневы колер. За 3-4 гадзіны да Вігіліі заліць макавым малаком (гл. рэцэпт ніжэй). Падаваць у глыбокіх талерках, як суп.
Ламанцы (а.г. Адэльск)
-
Сушкі паламаць на невялікія кавалачкі.
-
Мак перамяшаць з цукрам, развесці вадой.
-
Заліць макавым сіропам сушкі, даць набрыняць.
