top of page
ГРАМАТКА

Граматка з'яўляецца старадаўняй і злёгку забытай стравай беларускай кухні. Да сярэдзіны XIXстагоддзя яна была вельмі папулярнай, пакуль яе не замянілі кава і гарбата. Насамрэч, граматка выконвала функцыю гэтых напояў, хаця падавалася не толькі ў якасці напою, але і як суп. Увогуле ў той час адна страва магла аб'ядноўваць некалькі функцый. З граматкі нашыя продкі пачыналі дзень, яе маглі прапанаваць падчас гутаркі гэтак жа, як сёння мы прапаноўваем каву ці гарбату. Граматку гатавалі на піве, таму яна мела злёгку ялкавы, але прыемны смак, які можна было б параўнаць са смакам кавы. Падобная страва існуе і ў польскай кухні і называецца "піўны суп". 

Вялікім прыхільнікам граматкі быў Жыгімонт I (вялікі князь літоўскі з 1506 па 1548 гады), які ўвайшоў у гісторыю як Жыгімонт Стары. Паводле легенды, яго маладая жонка італьянка Бона Сфорца вельмі недаверліва ставілася да сваёй новай радзімы — Вялікага Княства Літоўскага. І толькі граматка прымусіла яе змяніць сваё меркаванне.

Крыніца: business-recipe-book.by 

nWi1v_Qzs7U.jpg.jpg
bottom of page