АНІСАЎКА
назва традыцыйнага алкагольнага напою, вядомага на Гродзеншчыне. Гэта настойка на жытнім спірце або гарэлцы. Слова “анісаўка” паходзіць ад назвы анісавай травы (“Anisum vilgaris”), якую з-за адметных эфірных але яў выкарывстоўвалі ўвырабе настойкі ці гарэлікі для прыглушэння паху сівушных алеяў у спірце. Анісаўка вядома ў пісьмовых крыніцах з XVII хаця яе выраблялі і раней. У кнізе Войцаха Вялёндкі “Дасканалы кухар”, выдадзенай у 1783г. у Варшаве па прывілею польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўускага, анісаўка змешчана пад назвай “Ратафія з анісу”. У XVIII ст., на думку сучаснікаў, анісаўка мела лекавыя якасці, у сувязі з чым часта захоўвалася ў хатнік аптэчках як лек. Звычайна анісаўка выраблялася 30-працэнтнай моцнасці, у сувязі з чым яна мела мяккі і тонкі смак. У адрозненне ад простай гарэлкі лічылася шляхетным напоем. Звычайна анісаўку падавалі перад абедам для ўзбуждэння апетыту.
Анісаўка (рэцэпт з віленскага выдання 1858 г. “Літоўскай гаспадыні”):
“Узяць жменю анісу, палову лота карыцы, лот лімонных скурак, палову лота
гваздзікі і заліць двума гарцамі спірту. Настойваць пару тыдняў, потым
працадзіць і развесці вадой”
